?

Log in

No account? Create an account
15 April 2013 @ 11:00 pm
Ну што, наш родненькі трамвай!..
Пара сказаць табе «бывай».
Хоць добра, што не назаўсёды,
Але ж прынамсі на паўгода.

Там, дзе яшчэ нядаўна кучкай
Вагончыкі ляцелі ўдаль,
Паўзуць аўтобусы-смярдзючкі
І выклікаюць толькі жаль.

Ужо пуці адгарадзілі
І хутка будуць выдзіраць…
Ах, божа, божа! Дай нам сілы
Спакойна гэта назіраць.

Але нічога! Сціснем зубы,
Каб дачакацца той пары,
Калі ізноў стук колаў любы
Пачуць мы зможам на зары.

І дачакаемся! І сядзем
Калісьці зноў у свой вагон
І па пуцей навюткіх гладзі
Памчым за шчасцем наўздагон!
 
 

Ну вось, паколькі ўжо дзве гадзіны як 12 красавіка, можна гэта напісаць не чакаючы заўтрашняга (сённяшняга) дня.
Такім чынам, шчыра ўсіх віншую з Днём касманаўтыкі (і як папярэдніцы авіяцыі)! Не ведаю чаму, але гэтае свята, як і асваенне космасу, як і сам космас, заўсёды хвалявала мяне. Хай гэта неактуальна ў наш час, хай чалавецтва займаецца цяпер касманаўтыкай нібы па інерцыі, але… я спадзяюся, што калі-небудзь гэтая светлая мара зноў захопіць людзей — прыблізна так, як гэта было ў пачатку касмічнай эры.
А пра той час і тое светаўспрыманне заўсёды будуць нагадваць песні тае эпохі… песні хвалюючыя, пранікнёныя, шчырыя. Як гэтая.

Созвездие Гагарина

Музыка Александры Пахмутовой
Слова Николая Добронравова

Пусть звёзды опять нам назначат свидание,
Мы слышим разряды космических вьюг…
Ты с нами, ты с нами идёшь на задание,
Первый, верный, испытанный друг!

Ты мир подружил с удивительной сказкою,
Сияет улыбка, как зорька во мгле…
От этой улыбки и доброй, и ласковой
Стало людям теплей на Земле.

В лесах за Владимиром сосны столетние,
И хмурое солнце под утро встаёт…
Не будет, не будет полёта последнего —
Помнят люди твой первый полёт.

Тебя вспоминают Парижа окраины,
Проспекты Москвы и рязанская рожь…
А дети на свете играют в Гагарина —
Значит, ты на планете живёшь!

Всё ближе, всё ближе нам небо бескрайнее,
И подвигам в жизни не будет конца.
Восходит над миром Созвездье Гагарина —
К правде, к свету стартуют сердца.

 
 
03 April 2007 @ 09:22 pm
2 красавіка:
1) трамвай 1 — «Дзюваг-GT8D», № 179;
2) тралейбус 29 — АКСМ-201, № 5268;
3) аўтобус 50 — МАЗ-103, а/п № 1;
4) тралейбус 57 — ЗіУ-9, № 4190;
5) тралейбус 37 — ЗіУ-9, № 5112;
6) аўтобус 80 — МАЗ-104, а/п № 7.

3 красавіка:
1) аўтобус 24 — МАЗ-105, а/п № 7;
2) тралейбус 53 — АКСМ-213, № 3407;
3) аўтобус 80 — МАЗ-104, а/п № 7;
4) аўтобус 95 — МАЗ-103, а/п № 7;
5) аўтобус 95 — МАЗ-104, а/п № 7;
6) аўтобус 113 — «Ікарус-280», а/п № 7.

Цікава, на працягу ўсіх трох дзён выходзіць роўна па шэсць паездак штодня.
 
 
02 April 2007 @ 12:12 pm
У красавіку буду весці тут журнал паездак. Даўно хацеў. Інфармацыя пра ўсе паездкі на грамадскім транспарце за месяц дасць магчымасць атрымаць у выніку карысную статыстыку адносна частаты выкарыстання розных відаў транспарту, мадэлей транспартных сродкаў, ступені акупнасці праязнога білета і да т. п. Ну і проста цікава.
Такім чынам, буду запісваць тут наступную інфармацыю па кожнай паездцы: від транспарту, нумар маршруту (калі ёсць), мадэль транспартнага сродку (для аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў), індывідуальны нумар транспартнага сродку (для тралейбусаў і трамваяў), аўтапарк, да якога прыпісаны транспартны сродак (для аўтобусаў).

1 красавіка:
1) трамвай 1, «Татра-Т6Б5», № 015;
2) трамвай 3, АКСМ-60102, №069;
3) аўтобус 9в, МАЗ-105, а/п № 6;
4) аўтобус 21, МАЗ-105, а/п № 6;
5) аўтобус 59, МАЗ-103, а/п № 6;
6) трамвай 1, АКСМ-60102, №054.
 
 
14 January 2007 @ 11:53 am
Усе на выбары!
 
 
 
10 January 2007 @ 11:29 pm
Ну і ўсё-такі не магу ўтрымацца, каб не прывесці тэкст гэтай цудоўнай і рэдкай песні :).


Давайце любоў берагчы

Музыка Леаніда Захлеўнага
Словы Уладзіміра Карызны

Ля рэчак і крыніц,
Залочаных бароў
Усё часцей звініць,
Трывожыцца любоў,
Што меней чысціні,
Што глыб расплешчаш жменяй —
У сэрцы дабрыні
Чамусьці меней, меней…

Прыпеў:
Я люблю вас, людзі,
І песняй прыйшла памагчы.
Давайце разам будзем
Любоў на зямлі берагчы.
Я люблю вас, людзі,
Хачу, каб помнілі вы:
Шчасця ў нас не будзе,
Калі не будзе любві.

Зямля штогод цясней,
А ў свеце не цішэй,
І людзям не цяплей,
І шчасце не бліжэй.
Б'е ў скроні гулка боль,
Што і парой вясенняй
Ракет крылатых больш,
А птушак меней, меней…

Прыпеў.

Не трэба нам зусім
Ні зайздрасць і ні злосць,
А трэба нам усім
Святла ў званочках рос.
Больш трэба даражыць
Сваёй зімой, вясною —
Не ваяваць, а жыць
Адной сям'ёй зямною!..

Прыпеў.
 
 
Учора быў у храме. Ведаў :). Гэта значыць у Нацыянальнай бібліятэцы. Атрымаў там платных паслуг на суму 6300 рублёў. Дакладней, гаворка ідзе пра адну паслугу — перазапіс фанаграм з фонду бібліятэкі на кампакт-дыск карыстальніка. На першы раз я ім заказаў 10 песень кампазітара Леаніда Захлеўнага з тых, што знайшоў у каталогу. Вось яны:

1. Усе кветкі ліпеня (А. Жукаў) — Іна Афанасьева
2. Вясновая песня Радзіме (У. Карызна) — ВІА “Сябры”
3. Голас зямлі (У. Някляеў) — Валянціна Пархоменка
4. Давайце любоў берагчы (У. Карызна) — Валянціна Пархоменка
5. Зорачка мая (У. Карызна) — Наталля Раманская і Якаў Навуменка
6. Насіце ордэны (А. Каваль-Воўкаў) — Яраслаў Еўдакімаў
7. Азёры дабрыні (У. Карызна) — Валянціна Пархоменка
8. Там, дзе канчаецца дождж (не памятаю, чые словы :), трэба будзе зноў глядзець па каталогу; ніколі раней гэтай песні не чуў) — Таццяна Арлоўская
9. Чужацкія коні (Л. Пранчак) — Якаў Навуменка
10. Родны Мінск (Л. Пранчак) — Іна Афанасьева і Віктар Бардуноў

У цэлым тое, як выканалі заказ, мне спадабалася, якасць фанаграм таксама дастаткова высокая, нават у перазапісаў з грампласцінак.
Так што трэба будзе карыстацца гэтай паслугай яшчэ і яшчэ і папаўняць сваю фанатэку такім чынам, наколькі дазволіць іх фонд ;). А ён, на жаль, усё ж далёка не вычарпальны ў плане беларускай музыкі: там толькі тое, што калі-небудзь выдавалася, а выдавалася ж у нас далёка не ўсё… Нават у савецкі час на грампласцінках.
Трэба сказаць, што, слухаючы запісаныя песні, найбольшае ўражанне атрымаў ад песні “Давайце любоў берагчы”. Яна мне вельмі падабалася ў дзяцінстве, але потым па радыё яе перадавалі мала, запісу не было, дзеля чаго я не чуў яе шмат гадоў… І вось нарэшце я яе маю! :) Прычым практычна ў эталоннай якасці!
А вось “Азёры дабрыні” аказаліся не ў той версіі, якую я ведаў увесь час, — з іншым інструментальным суправаджэннем і аранжыроўкай… Таксама нядрэнна і няхай будзе, але ўсё-такі тая версія, да якой я прывык, мне падабаецца больш :). Як гэта часцей за ўсё і бывае.
 
 
31 December 2006 @ 09:11 pm
Вось усё-такі хто кажа, што ў нас няма прагрэсу, што наша жыццё не паляпшаецца? Сёння ўвечары, едучы дадому, я зайшоў ва універсам "Сталічны" купіць торт. Улічваючы дату — усё-такі 31 снежня — баяўся, што з гэтым могуць быць праблемы. Дзе там! Выбар быў куды шырэйшы, чым я чакаў, — ад бюджэтнага "Веснавога букета" за 7 тысяч з нечым да нейкіх вытанчаных гатункаў за 18000 і больш.
І мне ўспомнілася, як я некалі шукаў торт вечарам 31 студзеня 1994 года. Тады перад святамі ў большасці магазінаў з падобных вырабаў мала чаго заставалася, калі дзе што і было, то часцей за ўсё найпрасцейшыя пясочныя. Таму ў пошуках я са свайго раёна заехаў аж у цэнтр, на вуліцу Казлова. Ужо не памятаю, ці знайшоў я тады што-небудзь і ці купіў. Затое добра помню, як, пакуль я хадзіў і ездзіў, у мяне ў галаве круцілася новая песня, якую тады на працягу некалькіх дзён перад Новым годам перадавалі па Беларускім тэлебачанні ў перапынку паміж перадачамі ў якасці віншавання. Выконвалі яе ўсе найбольш папулярныя на той час артысты беларускай эстрады — кожны па радку. Вось гэтая песня.

Для згоды людской

Музыка Уладзіміра Сарокіна
Словы Эдзі Агняцвет

Ты прыйшоў, ясны вечар, —
На зямлі святлее.
Падары добрым людзям
Добрыя надзеі.
Дачакаемся свята —
І святлей на душы.
Карагодзяць ля ёлкі
Светлячкі-малышы

Прыпеў:
Для згоды людской
Мы збіраем сяброў.
Дары, чалавек,
Чалавеку любоў.
Прыйшоў Новы год,
І пара весяліцца!
Жыве Беларусь —
Маладосці крыніца!

Засцілаюць зямліцу
Зорныя сняжынкі.
Хто пасеяў зярняты —
Выйдзе на дажынкі.
Калядуе на вёсцы
Моладзь звонкай зімой:
З хаты ў хату заходзяць,
Забаўляюць казой.

Прыпеў.
 
 
29 November 2006 @ 11:07 pm
Цэны дня:
3440 рублёў — штыфты для зубных каналаў;
3740 рублёў — кошт адпраўкі простага прыярытэтнага пісьма масай ад 20 да 100 грамаў у ЗША.
 
 
29 November 2006 @ 11:03 pm
Ура! Сёння я нарэшце залячыў адзін з зубоў! (Канчаткова, бо пачаў я гэтую справу яшчэ 6 лістапада, калі ён раптам забалеў і не захацеў праходзіць, дзеля чаго прыйшлося ўвечары тэрмінова ехаць у дзяжурную паліклініку.) Само сабой, зрабіў усё за кошт бюджэту. Заплаціў толькі 3440 рублёў за імпартныя штыфты, якія засунулі ў зубныя каналы перад пламбіраваннем, каб больш надзейна іх засцерагчы.
Але наперадзе яшчэ нямала зубоў, якія трэба палячыць…
Так што няхай жыве наша бясплатная стаматалогія!